Беларуская фэдэрацыя футболу паведамляе, што на падставе рашэньня Бюро выканкаму перанесеныя матчы 21 туру чэмпіянату Беларусі.
У прыватнасьці, гэта тычыцца сустрэчаў «Дынама» (Менск) — «Смалявічы» на стадыёне «Дынама» 7 жніўня (перанос на 14 жніўня), а таксама «Менск» — «Славія» (Мазыр) на стадыёне «Трактар» 8 жніўня (перанос на 12 жніўня).
У гэтай сувязі матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі з удзелам футбольных клюбаў «Дынама» (Менск) і «НФК Крумкачы» перанесены з 14 жніўня на пазьнейшы тэрмін, а матч 9 туру паміж «Менскам» і «Нёманам» (Горадня) — з 15 на 17 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля воклічаў «Жыве Беларусь!» на стадыёне ў Салігорску ўзьніклі праблемы з набыцьцём квіткоў на футбол у Менску. Матч перанесьлі6 жніўня падчас матчу паміж салігорскім «Шахцёрам» і берасьцейскім «Дынама» над стадыёнам «Будаўнік» разносіўся вокліч «Жыве Беларусь!». Так заўзятары адрэагавалі на адмену мітынгу ў горадзе кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай — на арэне нечакана спатрэбілася рамантаваць каналізацыю.
7 жніўня на менскім стадыёне «Дынама» а 20-й гадзіне была заплянаваная сустрэча паміж сталічным «Дынама» і «Смалявічамі». Аматары футболу заклікалі падтрымаць флэшмоб салігорцаў і максымальна запоўніць трыбуны. Цікавасьць да гульні выказала і Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выканалі грамадзянскі абавязак». Хакеісты і супрацоўнікі «Дынама» прагаласавалі датэрмінова. Нязгодныя звольнілісяАднак людзі пачалі наракаць, што немагчыма набыць квіткі праз апэратара Ticketpro — старонка сайта папросту не адкрывалася. Стацыянарныя касы звычайна пачынаюць працу за дзьве гадзіны да пачатку сустрэчы.
Telegram-канал «Родны футбол» сьцьвярджае, што галоўнай прычынай пераносу хатніх паядынкаў у Менску стаў заплянаваны фанатамі пэрформанс з выявай бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня».