Як паведамляе прэс-служба хакейнага клюбу «Дынама» (Менск), 7 жніўня гульцы арганізавана ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаваньні на выбарах прэзыдэнта Беларусі.
«Трэба было знайсьці аптымальнае рашэньне для волевыяўленьня беларускіх хакеістаў на прэзыдэнцкіх выбарах. Вось так у клюбе і прыйшлі да варыянту аб удзеле гульцоў у галасаваньні 7 жніўня. Зразумела, мы забясьпечылі ўсіх маскамі і пальчаткамі. Ну а далей — усё згодна з раскладам. 8 і 9 жніўня каманда працягне рыхтавацца да сэзону ў КХЛ», — гаворыцца ў інфармацыі пад назвай «Дынамаўцы выканалі грамадзянскі абавязак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля воклічаў «Жыве Беларусь!» на стадыёне ў Салігорску ўзьніклі праблемы з набыцьцём квіткоў на футбол у Менску. Матч перанесьліТам жа ўдакладняецца, што апошні месяц каманда жыве ў закрытым рэжыме ў адпаведнасьці з рэкамэндацыямі КХЛ. Сытуацыя са складанай эпідэмічнай сытуацыяй патрабуе максымальна абмежаваць кантакты: калі хто-небудзь захварэе, пад пагрозай апынецца ўвесь падрыхтоўчы працэс.
6 жніўня Свабодзе стала вядома, што начальнік аддзелу маркетынгу менскага «Дынама» Раман Стронгін і прэс-аташэ Раман Шаўцоў звольніліся з клюбу. Паводле крыніцы ў адміністрацыі клюбу, прычынай стала тое, што ім загадалі зрабіць прапагандысцкі ролік, як каманда ўдзельнічае ў датэрміновым галасаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка напалохаўся, што ніхто за яго не прагаласуе», — шасьціразовы чэмпіён сьвету Ігар Жалязоўскі пра рэпрэсіі ў БеларусіТым часам 7 жніўня на клюбным сайце зьявіўся зварот старшыні цэнтральнага савету таварыства «Дынама» палкоўніка міліцыі Ігара Абярэмкі з заклікам «захаваць стабільнасьць», якая магчымая толькі зь дзейным кіраўніком краіны.