Затрымалі Алега Мяцеліцу, прадпрымальніка і сябра кампаніі «Гавары праўду» зь Бялынічаў.
Як паведаміла Радыё Свабода сустаршыня «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч, Мяцеліцу затрымалі разам зь некалькімі іншымі людзьмі ў аграсядзібе «Старкі» ў Бялыніцкім раёне. Іх завезьлі ў міліцэйскі пастарунак. Іншых потым адпусьцілі, а Мяцеліцу абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. 6 жніўня яго маюць судзіць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як былы палітуцякач пабудаваў аграсядзібу, каб захаваць памяць пра вёску продкаў