У Аўганістане, паводле ацэнак Міністэрства аховы здароўя краіны, каранавірусам можа быць інфікаваная прыблізна траціна насельніцтва, або каля 10 мільёнаў чалавек.
Афіцыйна ўлады зарэгістравалі амаль 37 тысяч выпадкаў інфікаваньня, памерлі за час пандэміі 1294 чалавекі. Але рэальная колькасьць хворых і сьмерцяў ад каранавірусу, як лічаць экспэрты, значна вышэйшая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус шкодзіць сэрцу пацыентаў нават зь лёгкай формай хваробыПра тое, што заражаных можа быць каля 10 мільёнаў, заявіў міністар аховы здароўя Ахмад Джавад Асманамі. Паводле яго, такая ацэнка засноўваецца на выніках тэставаньня каля 9,5 тысячы жыхароў. Дасьледаваньне праводзілася ў супрацоўніцтве з Сусьветнай арганізацыяй здароўя. У сталіцы краіны, Кабуле, каранавірусам магла заразіцца палова пяцімільённага гарадзкога насельніцтва.
Першыя выпадкі COVID-19 у Аўганістане зафіксавалі ў лютым, калі тысячы мігрантаў і ўцекачоў пачалі вяртацца ў краіну з суседняга Ірану — адной з найбольш пацярпелых ад каранавіруснай пандэміі дзяржаў рэгіёну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ: вакцына ад каранавірусу можа ніколі не зьявіццаУсяго ў сьвеце, паводле зьвестак амэрыканскага Ўнівэрсытэту Джонза Гопкінза, зарэгістравалі звыш 18,5 мільёна выпадкаў захворваньня на каранавірусную інфэкцыю, зь іх каля 4,7 мільёна выпадкаў — у Злучаных Штатах, якія застаюцца на першым месцы ў сусьветнай статыстыцы. Памерлі ад COVID-19 у розных краінах звыш 700 тысяч хворых.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ