Падзеі 5 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
5 жніўня 1918 году бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
50 фактаў за бел-чырвона-белы сьцяг
Таксама ў гэты дзень
1506 — адбылася бітва пад Клецкам, у якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана.
1772 — адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Беларускія і польскія землі, падзялілі паміж сабой тры імпэрыі — Аўстрыя, Прусія і Расея.
1917 — на 1-й сэсіі Беларускай цэнтральнай рады было вызначана, што беларускія вайскоўцы мусяць насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня.
У гэты дзень нарадзіліся
1461 — Аляксандар Ягайлавіч, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1947 — Віталь Скалабан, беларускі гісторык.
У памяці
1863 — у двары Менскае турмы быў расстраляны Янка Жмачынскі. Гэта да ягоных ног кінула кветкі праз закратаванае вакно камэры Каміла Дунін-Марцінкевіч, арыштаваная за ўдзел у паўстаньні дачка знакамітага беларускага драматурга.
1864 — у Варшаве, у цытадэлі, быў павешаны камандзір Кобрынскага паўстанцкага атраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня Рамуальд Траўгут. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, дзе ён вучыўся ў гімназіі, яму пастаўлены помнік.
1895 — памёр Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.
1908 — памёр Валеры Ўрублеўскі, дзяяч міжнароднага рэвалюцыйнага руху, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гг. і Парыскай камуны 1871 г.
1962 — памерла Мэрылін Манро, амэрыканская кіназорка.