Анатоль Трухановіч, бацька кандыдаткі ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай, сказаў, што не разумее некаторых паводзінаў і выказваньняў дачкі ў выбарчай кампаніі.
«І я не разумею, і сястра не разумее, уся сям’я не разумее, — сказаў Анатоль Трухановіч у інтэрвію рэсурсу ej.by. — І Ганна ад гэтага вельмі перажывае. Я ня ведаю, чаму так адбываецца, можа, гэта празьмернае хваляваньне… Я бачу ў ёй дух сям’і, нацэленасьць на справядлівасьць. Але вось гэтыя яе выступы — гэта зусім не падобна да яе. Я выхоўваў сваіх дачок так, што ня проста трэба быць абываталем, а хварэць (душой), перажываць за вялікае, калі хочаш быць вялікім».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ганна сваёй адыёзнасьцю падае нам сыгналы». Былы памочнік Канапацкай пра яе паводзіныАнатоль Трухановіч канкрэтна адзначыў сваю незадаволенасьць выказваньнямі дачкі аб прэтэндэнце ў прэзыдэнты Беларусі Віктару Бабарыку, які цяпер знаходзіцца ў турме і абвінавачваецца ўладамі ў нявыплаце падаткаў, атрыманьні нелегальных даходаў і даваньні хабару.
«Навошта так груба гаварыць пра Бабарыку? Асабіста мне гэта таксама прыкра. На фоне таго, што ў нас ужо ёсьць такі прэзыдэнт, які ня сочыць за тым, што кажа, і тут дачка такая. Мне здаецца, што гэта няправільна. За ёй жа ніколі такога не вадзілася. У сям’і ў нас нават грубых інтанацый не было. Мы заўсёды асуджалі зь ёй, як прэзыдэнт груба гаворыць пра кагосьці. Не павінен так кандыдат гаварыць, тым больш прэзыдэнт. Ад прэзыдэнта чакаем мудрасьці. З мудрасьці вынікаюць тры асаблівасьці: правільна аналізаваць, беспамылкова гаварыць і бездакорна паступаць», — сказаў бацька Ганны Канапацкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канапацкая растлумачыла сваё выказваньне пра Бабарыку і «пэдафілію»У сацыяльных сетках Ганна Канапацкая называла Віктара Бабарыку «праектам Газпрому» і «хадзячым мясам у разборках Крамля». У інтэрвію Белсату яна параўнала Бабарыку на пасадзе прэзыдэнта з пэдафілам у дзіцячым садку.