У Слуцку на пляцоўцы, дзе 4 жніўня павінен адбыцца пікет Сьвятланы Ціханоўскай з удзелам прадстаўніц аб’яднаных штабоў Веранікі Цапкалы і Марыі Калесьнікавай, падагналі тэхніку — аўтавышкі, палівальную машыну і трактар.
Відэа з месца падзеяў зьявілася ў блогу «Краіна для жыцьця».
Як распавяла прадстаўніца штабу Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова, тэхніка стаіць, але ніякія працы пакуль не вядуцца.
Пляцоўку, дзе павінен праходзіць мітынг, агарадзілі турнікетамі.
На падыходзе да пляцоўкі стаяць трактар з кветкамі і палівальная машына. Прадстаўнікі «Зелянбуду», якія стаялі побач, распавялі, што зьбіраюцца саджаць тут кветкі на клюмбах. Сказалі, што ня ведаюць, калі скончаць працы, але працоўны дзень у іх да 18-й гадзіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэзалі колы, арыштоўвалі людзей, забаранялі мітынгі». Як альтэрнатыўным кандыдатам перашкаджаюць удзельнічаць у выбарахАўтавышкі падагналі, бо нібыта пацёк дах будынку (хоць у горадзе, паводзе Кавальковай, некалькі дзён не было дажджоў), і камунальнікі яго латаюць. Вольга Кавалькова паспрабавала даведацца, калі завершацца рамонтныя работы. Паводле камунальнікаў, дах пацёк раней, але іх накіравалі працаваць сёньня.
Мітынг Сьвятланы Ціханоўскай у Слуцку прызначаны на 17:30.
Напярэдадні ў Стоўбцах улады сарвалі сустрэчу Ціханоўскай з выбарнікамі, прыгнаўшы будаўнічую тэхніку на мясцовы стадыён: там нібыта здарылася аварыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская адмяніла мітынг у Стоўпцах праз магчымыя затрыманьні