Падчас пасланьня Аляксандар Лукашэнка час ад часу згадвае сваіх апанэнтаў. Часьцей за ўсё ён іх называе «альтэрнатыўшчыкамі». Што ён пра іх кажа.
Аляксандар Лукашэнка кажа, што асноўная падтрымка «альтэрнатыўшчыкаў» — моладзь. Ён прыгадвае, што за 26 гадоў «удалося вырасьціць свабодалюбівае пакаленьне, за што і атрымліваем».
Ён прыгадвае такія ініцыятывы апанэнтаў, як «Голас» і ініцыятывы за справядлівыя выбары.
«Калі нашыя кандыдаты або вечныя экспэрты-эканамісты, якія нідзе не працавалі, акрамя інтэрнэт-форумаў і Telegram-каналаў, ведаюць рэцэпт, як без сацыяльных выбухаў па-асабліваму рэфармаваць асобныя дзяржпрадпрыемствы, я гатовы іх ня толькі выслухаць. Абяцаю любому даць магчымасьць паказаць сябе на практыцы», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спроба арганізаваць бойню ў цэнтры Менску відавочная». Лукашэнка выступіў з пасланьнем за 4 дні да выбараў. Цытуем і камэнтуемЁн прыгадаў і выказваньні кандыдатаў пра неабходныя рэформы, маўляў, «прыватызацыя зьнішчыць сельскую гаспадарку». А «без працы нічога не будзе».
Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка прызнаў «крызіс у эканоміцы». Ён абяцае рост заробкаў за 5 гадоў удвая. Але не прыгадвае, колькі за гэты час зьнішчыць інфляцыя.
«Нічога ў гэтых лялькаводаў не атрымаецца, толькі пацярпяць людзі», — кажа Лукашэнка.