У сваім пасланьні да народу і парлямэнту 4 жніўня Аляксандар Лукашэнка зноў прыгадаў лічбу ў 150 тысяч уцекачоў з Украіны, якія прыехалі ў Беларусь. Адкуль гэта лічба.
Пра 150 тысяч уцекачоў афіцыйныя ўлады Беларусі кажуць яшчэ з 2017 году. Паводле ўпраўленьня Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў (UNHCR) 150 тысяч — сумарная колькасьць тых, хто прасіў часовы від на жыхарства (на 3 месяцы, на 12 месяцаў) і пастаянны ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Спроба арганізаваць бойню ў цэнтры Менску відавочная». Лукашэнка выступіў з пасланьнем за 4 дні да выбараў. Цытуем і камэнтуемСярод 150 тысяч украінцаў былі і тыя, хто прасіў дазвол на працу ці навучаньне проста таму, што хацеў працаваць ці вучыцца ў Беларусі (а не праз вайну), і тыя, хто прыяжджаў да родзічаў. Колькасьць тых, хто прыяжджаў у Беларусь з Украіны менавіта з прычыны вайны, невядомая. Як няма і зьвестак пра колькасьць людзей, якія перасеклі беларуска-расейскую мяжу.
Такія лічбы называліся, каб было на што арыентавацца, праз адсутнасьць лепшых зьвестак. UNHCR ня мае ад беларускай дзяржавы інфармацыі нават пра тое, колькі з тых 150 тысяч прыехалі з Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, а колькі зь іншых, хоць украінцы пазначаюць папярэдняе месца пражываньня, калі просяць від на жыхарства ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зноў заявіў пра «150 тысяч мігрантаў» і пастаўкі зброі з Украіны ў Беларусь. Чаму гэта няпраўда ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму зь мірнай Беларусі едуць жыць ва Ўкраіну, якая ваюе?