Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя перасьцярог, што, нягледзячы на ўсе надзеі на стварэньне вакцыны ад COVID-19, магчыма, яна так ніколі і ня зьявіцца, перадае ВВС.
УЖЫВУЮ. Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Тэдрас Гебрэесус зьвярнуўся да ўсіх жыхароў плянэты з настойлівым заклікам выконваць усе неабходныя захады засьцярогі, такія як сацыяльнае дыстанцыяваньне, рэгулярнае мыцьцё рук і нашэньне масак.
Кіраўнік САЗ таксама сказаў, што маці немаўлят, якія кормяць іх сваім малаком і ў якіх западозраны або пацьверджаны дыягназ COVID-19, варта заахвочваць і далей выкормліваць дзяцей грудзьмі. Плюсы ад гэтага, паводле Гебрэесуса, шматкроць пераважаюць рызыку заражэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя заклікаў рыхтавацца да «зацяжной» пандэміі каранавірусу
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ