Падзеі 4 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
4 жніўня 1917 году ў Адэсе нарадзіўся беларускі празаік Янка Брыль. Бібліяграфія Янкі Брыля налічвае каля 40 кніг у арыгінале і шматлікія пераклады больш як на 30 мовах.
Паслухаць Брыля на Свабодзе
Таксама ў гэты дзень
1579 ― пачатак аблогі Полацку войскам Рэчы Паспалітай на чале са Стэфанам Баторыем.
1651 ― войска Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Янушам Радзівілам узяло Кіеў.
1914 ― падчас Першай усясьветнай вайны Нямеччына ўварвалася ў Бэльгію. У адказ Вялікая Брытанія абвясьціла вайну Нямеччыне. ЗША заявілі пра нэўтралітэт.
1962 ― лідэра Афрыканскага Нацыянальнага Кангрэсу Нэльсана Мандэлу пасадзілі ў турму, дзе той правёў 28 гадоў. Пасьля выхаду на волю Мандэла стаў прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
У гэты дзень нарадзіліся
1904 ― нарадзіўся Вітальд Гамбровіч, польскі празаік, драматург, эсэіст.
1947 ― нарадзіўся Мікалай Селяшчук, беларускі мастак.
У памяці
1875 — памёр Ганс Крыстыян Андэрсэн, дацкі пісьменьнік.
1944 — у Варшаўскім паўстаньні загінуў Кшыштаф Каміль Бачыньскі, польскі паэт.