Затрыманы 29 ліпеня ў Гомлі паліттэхноляг Віталь Шкляраў упэўнены, што яго затрымалі і перасьледуюць з палітычных матываў, паведаміў Tut.by адвакат Антон Гашынскі, які наведаў сёньня свайго падабароннага.
«Віталь выглядае прыгнечаным, ён упэўнены, што яго затрымалі незаконна, і тое, у чым яго абвінавацілі, не паддаецца ніякай крытыцы. Ён лічыць сябе пацярпелым за тыя артыкулы, якія ён пісаў — гэта відавочны палітычны перасьлед. Фактычна гэта першы паліттэхноляг, якога перасьледуюць за ягоныя камэнтары», — заявіў адвакат.
Віталь Шкляраў заяўляе, што зь Сяргеем Ціханоўскім ён ніяк не ўзаемадзейнічаў, нікога не «мабілізаваў» і нічога не «каардынаваў», больш за тое, яго ў момант тых падзей не было ў Беларусі.
Адвакат таксама апавёў, што Шклярава некалькі разоў перакідвалі з камэры ў камэру і ён апынаўся там з ужо асуджанымі за злачынствы. Чакаецца, што 4 жніўня суд у закрытым пасяджэньні разгледзіць скаргу абаронцы Шклярава на ягонае затрыманьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманага паліттэхноляга Шклярава ўзялі пад варту на два месяцыЗатрыманага 29 ліпеня ў Гомлі паліттэхноляга Віталя Шклярава ўзялі пад варту на два месяцы. Абвінавачаньне яму яшчэ не прадʼявілі — на гэта ў сьледзтва ёсьць дзесяць дзён. Цяпер Шкляраў мае статус падазраванага ў «справе блогера Сяргея Ціханоўскага», якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскі і Статкевіч адрэагавалі на новыя крымінальныя справы і інфармацыю пра змову з баевікаміПаводле дзяржаўных СМІ,
- Шкляраў быў кансультантам праекту Ціханоўскага «Страна для жизни»,
- мабілізаваў пратэставы электарат вакол яго,
- кантраляваў Ціханоўскага і мадэратара сацсетак Дзьмітрыя Папова.
У чэрвені, у інтэрвію Свабодзе, Шкляраў зьняпраўдзіў, што зьяўляецца паліттэхнолягам Ціханоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пачаўся адваротны адлік, гэта падзеньне», — амэрыканскі паліттэхноляг пра затрыманьне Ціханоўскага і небясьпечнага для ўлады БабарыкуБеларус Віталь Шкляраў працаваў у выбарчых кампаніях Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак і грузінскай апазыцыі. Ён стала жыве ў ЗША. Цяпер быў у Беларусі, бо ў Гомлі жывуць яго бацькі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паехаў на рынак у шортах і зьнік», — маці затрыманага ў Беларусі паліттэхноляга Віталя Шклярава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Венядзіктаў: Гатовы прыехаць у Беларусь, каб даць паказаньні ў падтрымку Шклярава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыбярыце Ціханоўскага і пастаўце любога, будзе тое самае». 15 цытатаў арыштаванага паліттэхноляга Шклярава