Немец з фонду Адэнаўэра запісаў новы рэп пра Беларусь. Гэтым разам палітычны

Якаб Вёленштайн, дырэктар беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра

Якаб Вёленштайн, кіраўнік беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра (KAS, Konrad-Adenauer-Stiftung) запісаў песьню, у якой апісваецца палітычная сытуацыя ў Беларусі – пачынаючы ад рэакцыі на эпідэмію каранавірусу да цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі.

У прыпеве ён заклікае Нямеччыну і Эўразьвяз зьвярнуць больш увагі на падзеі ў Беларусі. «З кожным днём сытуацыя працягвае абвастрацца. Ня «супраць Лукашэнкі», а «за Беларусь». Вось чаму людзі кажуць, што нешта павінна зьмяніцца».

Летась у лістападзе ў сеціве зьявіўся відэаролік Вёленштайна зь пералікам добрага, што ёсьць у Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут апранаюцца, як у Бэрліне». Немец у вышыванцы запісаў рэп пра Беларусь