У нядзелю ў Маскве і шэрагу іншых гарадоў Расеі, нягледзячы на абмежаваньні, уведзеныя праз пандэмію каранавірусу, улады правялі масавы паўмарафон для аматараў бегу.
У расейскай сталіцы, паводле афіцыйных дадзеных, на ўдзел у ім падалі заяўку каля 17 тысяч чалавек, у Пецярбурзе ў забегу ўдзельнічалі каля 8 тысяч. У абодвух гарадах пры гэтым дзейнічае забарона на масавыя мерапрыемствы — у прыватнасьці, на правядзеньне мітынгаў і пікетаў. За апошнія месяцы расейская паліцыя затрымала і арыштавала некалькі сотняў чалавек за палітычныя акцыі, спасылаючыся на эпідэміялягічныя абмежаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін расказаў, што здае тэсты на каранавірус кожныя тры-чатыры дніРаней мэр Масквы Сяргей Сабянін заяўляў, што забарона на масавыя мерапрыемствы ў расейскай сталіцы ня будзе зьнятая як мінімум да канца жніўня. Аднак для паўмарафону было зробленае выключэньне.
У сваю чаргу міністар спорту Расеі Алег Матыцын заявіў, што пандэмія каранавірусу пераадоленая і «сьвята бегу азначае гэтую перамогу». Матыцын падзякаваў ураду Масквы за арганізацыю паўмарафону.
У той жа час кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова распавяла ў нядзелю пра рост захворваньня COVID-19 у пяці рэгіёнах Расеі. Пра якія менавіта рэгіёнах ідзе гаворка — яна не ўдакладніла. Паводле афіцыйных дадзеных, у Расеі ў апошні час у сярэднім выяўляюць 5-5,5 тысячы новых інфікаваных штодня. У Маскве — ад 600 да 700 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць хворых на COVID-19 у сьвеце перавысіла 15 мільёнаў