Першая ў арабскіх краінах атамная электрастанцыя прынятая ў эксплюатацыю ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах у суботу, 1 жніўня. Прэмʼер-міністар ААЭ Мухамэд Аль Макрум заявіў, што пачатак працы першага мірнага ядзернага рэактара на станцыі «Барака» у Абу-Дабі — гэта «пасланьне сьвету пра тое, што арабы здольныя аднавіць свой шлях у навуцы і канкураваць зь іншымі вялікімі нацыямі».
Будаўніцтвам станцыі займаўся кансорцыюм, створаны мясцовай кампаніяй ENEC і паўднёва-карэйскай кампаніяй KEPCO, паведаміла Міжнароднае францускае радыё. Меркаваны кошт будаўніцтва — 24 мільярды даляраў.
Пуск у эксплюатацыю ўсіх чатырох рэактараў станцыі, дазволіць забясьпечыць прыкладна чвэрць патрэбаў Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна заявіла, што ня мае патрэбы ў беларускай электраэнэргіі