Давераную асобу Ціханоўскай блогера Маслоўскага затрымалі падчас стрыму

Мікалай Маслоўскі на пікеце Святланы Ціханоўскай у Менску, ілюстрацыйнае фота

Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведваньня Баранавічаў паведаміла пра затрыманьне блогера Мікалая Маслоўскага.

«Гэта яшчэ не спынілася, усё працягваецца», — сказала яна.

Мікалай Маслоўскі зьяўляецца даверанай асобай кандыдаткі ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай.

Блогера затрымалі падчас стрыму.

Ён пасьпеў сказаць, што хоча пагутарыць пра фатаграфаваньне бюлетэняў выбарнікамі падчас галасаваньня.

У гэты час да яго падышлі невядомыя, і трансьляцыя спынілася.

Мікалай Маслоўскі мае на youtube старонку «Беларусь за перамены» у якой 36,8 тысяч падпісчыкаў.