Брытанская акадэмія кіно і тэлевізійных мастацтваў (BAFTA) прызнала «Чарнобыль» найлепшым міні-сэрыялам мінулага году. Фільм амэрыканскага тэлеканалу HBO аб выбуху рэактара на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў красавіку 1986 году перамог у сямі намінацыях з чатырнаццаці магчымых.
Брытанскі актор Джарэд Гарыс атрымаў «Бронзавую маску» за найлепшую мужчынскую ролю — ён сыграў акадэміка Валерыя Лягасава. Прэстыжныя ўзнагароды дасталіся і рэжысэру Югану Рэнку, кампазытару Гільдзе Гуднадотыр, мастаку па касьцюмах Адыль Дыкс-Міро. Мантаж, дэкарацыі, праца асьвятляльнікаў і апэратараў «Чарнобыля» таксама адзначаныя брытанскімі акадэмікамі.
Цырымонія ўручэньня прэмій, з прычыны каранавіруснай пандэміі, была арганізаваная і праведзеная дыстанцыйна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лягасаў як Адамовіч, Хамюк як Алексіевіч? Нобэлеўская ляўрэатка разьбірае сэрыял «Чарнобыль»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэрыял «Чарнобыль»: кінавэрсія vs вэрсія ліквідатараў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэрыял «Чарнобыль» апярэдзіў у рэйтынгах «Breaking Bad» і «Гульню тронаў»