Трамп паабяцаў забараніць кітайскую праграму TikTok у ЗША

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб забароне кітайскай праграмы сацсеткі TikTok на тэрыторыі краіны. Дональд Трамп пакуль не падпісаў афіцыйных дакумэнтаў, але сказаў, што можа зрабіць гэта ўжо 1 жніўня.

Прэзыдэнт таксама не падтрымаў ідэю аб набыцьці TikTok амэрыканскай кампаніяй. Паводле зьвестак газэты The New York Times, купляй кітайскай праграмы цікавілася кампанія Microsoft.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сэнаце ЗША ўхвалілі забарону на TikTok на ўрадавых прыладах

TikTok — створаная ў Кітаі праграма для прагляду кароткіх відэа. Вашынгтон лічаць, што зь яго дапамогай кітайскія ўлады зьбіраюць інфармацыю аб амэрыканскіх грамадзянах. Аўдыторыя TikTok ў ЗША складае 80 мільёнаў чалавек на месяц.