VOLSKI, J: МОРС, КРАМА. Штаб Ціханоўскай анансаваў чарговы вялікі мітынг-канцэрт у Менску

Менск

У бліжэйшы чацьвер, 6 жніўня, штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай правядзе чарговы выбарчы мітынг.

Мерапрыемства пройдзе ў Парку Дружбы народаў. Пачатак у 17.00.

«6 жніўня сьпікеры, вядучыя і запрошаныя музыкі будуць казаць пра ўсе тыя магчымасьці, якія адкрылі гэтыя выбары, і якія дапамаглі беларусам адчуць сябе моцнымі, як ніколі. Нас большасьць, і разам — мы сіла!». — гаворыцца ў анонсе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы чалавек прыйшлі на мітынг Сьвятланы Ціханоўскай у Горадні. ФОТА, ВІДЭА

На мітынгу выступяць гурты VOLSKI, J: МОРС, NIZKIZ, TOR BAND, КРАМА.

Весьці канцэрт будуць Каця Пытлева, Віталь Воднеў, Антон Мартыненка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хачу быць са сваім народам» — былая вядучая Пытлева пра два лягеры і пра норавы на БТ