Затрыманага 29 ліпеня ў Гомлі паліттэхноляга Віталя Шклярава ўзялі пад варту на два месяцы. Абвінавачаньне яму яшчэ не прадʼявілі — на гэта ў сьледзтва ёсьць дзесяць дзён. Пра гэта парталу Tut.by паведаміў адвакат Антон Гашынскі.
Цяпер Шкляраў мае статус падазраванага ў «справе блогера Сяргея Ціханоўскага», якога абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Паводле дзяржаўных СМІ,
- Шкляраў быў кансультантам праекту Ціханоўскага «Страна для жизни»,
- мабілізаваў пратэставы электарат вакол яго,
- кантраляваў Ціханоўскага і мадэратара сацсетак Дзьмітрыя Папова.
У чэрвені, у інтэрвію Свабодзе, Шкляраў зьняпраўдзіў, што зьяўляецца паліттэхнолягам Ціханоўскага.
Беларус Віталь Шкляраў працаваў у выбарчых кампаніях Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак і грузінскай апазыцыі. Ён стала жыве ў ЗША. Цяпер быў у Беларусі, бо ў Гомлі жывуць яго бацькі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паехаў на рынак у шортах і зьнік», — маці затрыманага ў Беларусі паліттэхноляга Віталя Шклярава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Венядзіктаў: Гатовы прыехаць у Беларусь, каб даць паказаньні ў падтрымку Шклярава ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыбярыце Ціханоўскага і пастаўце любога, будзе тое самае». 15 цытатаў арыштаванага паліттэхноляга Шклярава