МЗС Беларусі накіравала ноту расейскаму боку з просьбай растлумачыць сытуацыю на беларуска-расейскай мяжы. Пра гэта Tut.by паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
«МЗС накіраваў адпаведную ноту расейскаму боку з просьбай праясьніць сытуацыю і ўдакладніць, ці сапраўды зьменены парадак перасячэньня мяжы», — сказаў Анатоль Глаз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія памежнікі пачалі заносіць беларусаў у кампутарную базу, паступіла распараджэньне ФСБ31 ліпеня на расейска-беларускай мяжы на трасе Е30 / М1 утварыліся чэргі зь легкавых і грузавых аўтамабіляў. Расейскі бок узмацніў надгляд на мяжы зь Беларусьсю.
У Памежным упраўленьні Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі па Смаленскай вобласьці пацьвердзілі Свабодзе, што паступіла распараджэньне занатоўваць дадзеныя грамадзянаў Беларусі, якія перамяшчаюцца ў абодвух кірунках, але гэта не азначае, што гаворка пра «закрыцьцё мяжы».
Прычыны падобнага кроку не называюцца. Па камэнтары параілі зьвяртацца ў цэнтральны апарат ФСБ у Маскве. Там, у сваю чаргу, папрасілі накіраваць афіцыйны запыт.
У ноч на 29 ліпеня супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 32 баевікоў расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр». Яшчэ аднаго затрымалі пазьней на поўдні Беларусі. Усе затрыманыя — грамадзяне Расеі.