Саўка ды Грышка пра расейскіх баевікоў

Героі Лявона Вольскага ўражаныя заявай дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Андрэя Раўкова пра тое, што на тэрыторыі Беларусі застаецца каля 200 баевікоў, якіх ён параўнаў з «іголкай у стозе сена».

Грышка:
Сказалі сёньня,
Што ў нас паўсюдна
Баевікі, баевікі, баевікі-кі-кі.

Саўка:
Іх тут внядрылі
Сусудзі нашы,
Каб дзестабілізіраваць.

Грышка:
Вось іх злавілі,
Ня ўсіх, а частку
Баевікоў, баевікоў, баевікоў-коў-коў.

Саўка:
Іх, можа, дзьвесьці,
А, можа, трыста.
Злавілі толька трыццаць двух (ці трох?).

Грышка:
Яны сядзелі
Ў пансыянаце,
Баевікі, баевікі, баевікі-кі-кі.

Саўка:
І дажэ водкі
Ніхто ня піў зь іх,
Што очэнь странна, сагласісь.
Паслушай, Грыша,
Мне очэнь страшна!
Баевікі, баевікі, баевікі-кі-кі.
В пансіянаце
Ня выпіць водкі -
Так эта нелюдзі саўсем.

Грышка:
Глядзіце пільна,
Бо ў Беларусі
Баевікі, баевікі, баевікі-кі-кі.

Саўка:
Хто ў камуфляжы
Ня вып’е дажэ -
Тот стопрацэнтны баявік!