Пасьля масавага мітынгу-канцэрту аб'яднанага штабу 30 ліпеня ў менскім парку Дружбы народаў кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская аднаўляе паездкі па іншых гарадах краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітынг у падтрымку Ціханоўскай стаў самым масавым у Менску за 10 год31 ліпеня
Смаргоні: 13:00, сквэр на вуліцы Сініцкага
Маладэчна: 15:30, стадыён на вуліцы Машэрава, 6а
Ліда: 19:00, плошча перад ГЦ «Патсдам», вуліца Лётная.
1 жніўня
Горадня: 12:00, Калоскі парк
Ваўкавыск: 15:30, аўтастаянка на набярэжнай па вуліцы Маркса
Слонім: 19:00, стадыён «Дынама» на вуліцы Чарняхоўскага.
2 жніўня
Баранавічы: 10:00, Малады парк па вуліцы Камсамольскай
Берасьце: 14:00, сцэнічная пляцоўка ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітрыеў паабяцаў правесьці новыя выбары праз годЗь ліку іншых кандыдатаў у прэзыдэнты агітацыйныя туры на найбліжэйшыя дні заплянавалі толькі ў штабе Андрэя Дзьмітрыева:
31 ліпеня
Жодзіна: 11:30, перад СДЮШАР 1 на вуліцы Лебядзеўскага, 18а
Крупкі: 14:00, шпацыр ад вакзалу вуліцай Савецкай да вуліцы Майскай
Ворша: 17:00, шпацыр вуліцай Леніна ад Мэдычнага каледжу праз курган Неўміручасьці да СШ №17.
1 жніўня
Наваградак: 10:00, гарадзкі рынак на вуліцы Валчэцкага, 21а
Шчучын: 12:00, шпацыр ад Цэнтральнага рынку да Дому культуры
Скідаль: 14:30, пляцоўка сельскагаспадарчага ліцэя на вуліцы Кастрычніцкай, 40
Горадня: 17:00, Дом культуры «Колерліт» на вуліцы Дзяржынскага 41/1.
2 жніўня
Горадня: 09:00, прагулка па Паўднёвым рынку
Масты: 12:30, пляцоўка каля будынка №1 па вуліцы Пралетарскай
Ваўкавыск: 15:00, аўтастаянка на набярэжнай па вуліцы Маркса
Слонім: 17:00, Цэнтар культуры і адпачынку па вуліцы Чырвонаармейскай, 25
Мір: 20:00, шпацыр ад аўтавакзала да Мірскага замка.
Кандыдаты Ганна Канапацкая, Аляксандар Лукашэнка і Сяргей Чэрачань перадвыбарчых мітынгаў не праводзяць.
Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць
- Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
- 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
- Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
- ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
- Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
- 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
- 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
- 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
- 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
- Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.