Рада ЭЗ у чацьвер перагледзела сьпіс бясьпечных дзяржаваў, для ўезду зь якіх краіны-сябры павінны паступова зьняць эпідэміялягічныя абмежаваньні, і Беларусі там няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 147 новых выпадкаў і 5 сьмерцяў. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі на 30 ліпеняНовыя дзяржавы ў сьпіс ня ўносіліся, а Альжыр зь яго выдалілі
Такім чынам, ад 31 ліпеня дзяржавам-сябрам рэкамэндуецца дазволіць уезд жыхарам 12 краінаў. Гэта Аўстралія, Канада, Грузія, Японія, Марока, Новая Зэляндыя, Руанда, Паўднёвая Карэя, Тайлянд, Туніс, Уругвай і Кітай пры ўмове пацьвярджэньня ўзаемнасьці.
Пераглядаючы сьпіс два тыдні таму, ЭЗ выключыў зь яго Сэрбію і Чарнагорыю. Наступны перагляд — праз два тыдні.
З пункту гледжаньня эпідэміялягічнай сытуацыі, у трэціх краінах, для якіх адмененыя абмежаваньні на ўезд, колькасьць новых выпадкаў COVID-19 за апошнія 14 дзён і на 100 000 жыхароў павінна быць блізкая да сярэдняй у ЭЗ або ніжэйшая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што «на нагах» перанёс каранавірус