У размове са Свабодай Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала ранішнюю сустрэчу зь дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі Андрэем Раўковым, які паведаміў пра падвышаныя захады бясьпекі на выбарчых акцыях у сувязі з затрыманьнем меркаваных расейскіх баевікоў.
«Дзякуй супрацоўнікам МУС, якія будуць ахоўваць гасьцей на нашых пікетах. У нас узмацнілася арганізацыя. Думаю, усё будзе лепей і мы будзем адчуваць сябе больш абароненымі», — сказала Ціханоўская.
Сьвятлана Ціханоўская на пытаньне Свабоды, ці верыць яна, што Лукашэнка пагодзіцца на ейнае запрашэньне правесьці зь ёй дэбаты, адказала «Гэта ж яго права вырашаць, пагаджацца ці не. Я запрасіла яго амаль што як на белы танец».
Людзі стаялі таксама за агароджай, не праходзячы праз прапускныя пункты. З боку вуліцы Карастаянавай выстраіліся чэргі даўжынёй каля 100 мэтраў.
Пляцоўка была агароджаная, міліцыя надглядала наведнікаў і прапускала праз мэталашукальнікі.
Паэт Ян Грыб
Марына Адамовіч
Вераніка Цапкала, Сьвятлана Ціханоўская, Марыя Калесьнікава