У Севастопалі ў анэксаваным Расеяй Крыме затрымалі вайскоўца Чарнаморскага флёту, які нібыта зьбіраў і перадаваў сакрэтныя зьвесткі ўкраінскай выведцы, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на Фэдэральную службу бясьпекі Расеі.
Супраць затрыманага пачалі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе, яго арыштавалі.
Паводле вэрсіі ФСБ, падазраваны зьбіраў і перадаваў сакрэтныя зьвесткі ў Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны. Расейскаму вайскоўцу пагражае ад 12 да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская адказала, чый КрымРасея анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым у сакавіку 2014 году па выніках так званага «рэфэрэндуму», праведзенага пад кантролем узброеных людзей у вайсковай форме. Міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыма незаконнай і асудзілі дзеяньні Расеі, краіны Захаду ўвялі супраць яе эканамічныя санкцыі. З моманту анэксіі расейскія спэцслужбы неаднаразова абвінавачвалі ўкраінскія спэцслужбы ў дывэрсійнай і выведнай дзейнасьці ў Крыме, у тым ліку ў адпраўцы ў Крым «дывэрсантаў» і падрыхтоўцы тэрактаў.