Па пэрымэтры Парку дружбы народаў у Менску раскладзеная агароджа. У чацьвер, 30 ліпеня, там мае адбыцца вялікі пікет кандыдаткі ў прэзыдэнткі Сьвятланы Ціханоўскай.
Мэталічную агароджу ўдзень прывезьлі праваахоўнікі. Пра тое, што ўлады ўзмоцняць ахову перадвыбарчых мерапрыемстваў, заявіў сёньня дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Андрэй Раўкоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі нарады ў Лукашэнкі: узмоцняць ахову мяжы і перадвыбарчых мерапрыемстваў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітынг Ціханоўскай у Асіповічах скасавалі. У плянах застаецца мітынг-канцэрт 30 ліпеня ў Менску