АНТ паведаміла, што ў Беларусі затрымалі паліттэхноляга Віталя Шклярава

Віталь Шкляраў

Як паведамілі ў вячэрнім выпуску навін на тэлеканале, у Беларусі затрымалі Віталя Шклярава, паліттэхноляга, які працуе ў ЗША. А 18 гадзіне ў тэлеграм-канале Шклярава зьявілася кароткае паведамленьне: «Арыштавалі»​.

Паводле АНТ, ён здолеў мабілізаваць вакол Сяргея Ціханоўскага пратэстны электарат. У чэрвені, у інтэрвію Свабодзе, Шкляраў зьняпраўдзіў, што зьяўляецца паліттэхголягам Ціханоўскага.

Беларус Віталь Шкляраў працаваў у выбарчых кампаніях Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак і грузінскай апазыцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пачаўся адваротны адлік, гэта падзеньне», — амэрыканскі паліттэхноляг пра затрыманьне Ціханоўскага і небясьпечнага для ўлады Бабарыку