МЗС Беларусі запросіць амбасадараў Расеі і Ўкраіны ў сувязі з затрыманьнем у краіне 32 грамадзян Расеі. Пра гэта ў эфіры СТВ паведаміў дзяржсакратар Рады бясьпекі Андрэй Раўкоў.
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА 29 ліпеня паведаміла, што ўначы супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі пад Менскам 32 баевікоў замежнай прыватнай вайсковай кампаніі.
Гэта грамадзяне Расеі, ураджэнцы ўкраінскага Данбасу і адзін грамадзянін Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод затрыманых у Беларусі баевікоў шмат выхадцаў з Украіны, — цэнтар «Міратворац»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прачнуліся ад ляскату». Як затрымлівалі баевікоў у санаторыі «Беларусачка»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка дае сыгнал Захаду, што Расея хоча яго скінуць». Расейскія экспэрты пра затрыманьне «расейскіх баевікоў»