Крэмль пракамэнтаваў навіну пра COVID-19 у Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка сярод спэцназаўцаў у Мар'інай Горцы

У Крамлі ня ведалі пра тое, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перанёс каранавірус. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў, камэнтуючы заяву прэзыдэнта Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка сказаў 28 ліпеня падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і асабовым складам сілавых ведамстваў, што бессымптомна, «на нагах» перанёс каранавірус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што «на нагах» перанёс каранавірус 

Прэзыдэнты Расеі і Беларусі сустракаліся 24 чэрвеня на парадзе перамогі ў Маскве і 30 чэрвеня на адкрыцьці Ржэўскага мэмарыялу савецкаму салдату.

На пытаньне пра стан здароўя кіраўніка Расеі Пяскоў адказаў: «У нашага прэзыдэнта са здароўем усё нармальна». Ён дадаў, што Пуцін працягвае свой працоўны графік.