Twitter заблякаваў на 12 гадзін акаўнт сына прэзыдэнта ЗША. Кампанія заявіла, што Дональд Трамп-малодшы апублікаваў паведамленьне, якое парушае палітыку сацсеткі адносна дэзынфармацыі пра каранавірус. Запіс выдалілі.
Трамп-малодшы разьмясьціў у сваёй стужцы відэа, у якім людзі ў лябараторным адзеньні сьцьвярджаюць, што маскі не дапамагаюць у барацьбе з распаўсюдам COVID-19. Прэпарат ад малярыі гідроксіхлярахін людзі на відэа называюць «лекам». У ЗША гэты прэпарат выдалены са сьпісу дазволеных прэпаратаў для лячэньня COVID-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацсеткі Reddit і Twitch заблякавалі акаўнты ТрампаЛюдзі на відэа прадставіліся супрацоўнікамі арганізацыі «Амэрыканскія лекары на перадавой».
Раней гэтае відэа выдалілі Facebook (ролік паглядзелі 14 мільёнаў карыстальнікаў) і YouTube.
На час блякаваньня ў Трампа-малодшага застаўся доступ да асабістых паведамленьняў. Публікаваць свае твіты, рабіць рэтвіты і ставіць лайкі ён ня можа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп падпісаў указ аб «барацьбе з цэнзурай» у сацсетках. Твітэр пасьля гэтага схаваў яго пост пра беспарадкі- У траўні Twitter пазначыў некаторыя паведамленьні прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа як недакладныя. Неўзабаве пасьля гэтага кіраўнік Белага дома падпісаў указ аб рэгуляваньні сацыяльных сетак. На падставе гэтага ўказу можа быць адменена дзеяньне артыкула 230 прынятага ў 1996 годзе Закона аб прыстойнасьці ў СМІ, які абараняе сацыяльныя сеткі, ад крымінальнага перасьледу за апублікаваны карыстальнікамі кантэнт. Гэты закон разглядае сацсетку не як выдаўцоў, а як «пляцоўкі», здымаючы зь іх адказнасьць за зьмест пастоў.
- Указ таксама можа абмежаваць магчымасьці адміністрацыі сацсетак мадэраваць апублікаваны кантэнт.
- Паводле слоў Трампа, мэта ўказу — абараніць свабоду выказваньня меркаваньняў і дэмакратыю, паколькі вялікія онлайн-плятформы атрымалі «некантраляваную ўладу» для трактоўкі падзе2, а таксама для цэнзуры або выдаленьня інфармацыі.
- У кампаніі Twitter назвалі ўказ Трампа аб рэгуляваньні сацыяльных сетак «рэакцыйным і палітызаваным». У Facebook заявілі, што калі сацсеткі будуць несьці адказнасьць за ўсё, што кажуць іх карыстальнікі, ім давядзецца «паддаваць цэнзуры ўсе, што можа каго-небудзь пакрыўдзіць». З асуджэньнем указу таксама выступіў Google.