Беларусы замежжа зьвярнуліся зь лістамі да паслоў Беларусі ў шэрагу краінаў. Яны павіншавалі дыпляматаў з Днём незалежнасьці і заклікалі зрабіць усё магчымае, каб на ўчастках пры амбасадах выбары былі свабодныя і празрыстыя, а падлік галасоў адкрыты і сумленны.
Аўтары лістоў нагадваюць, што фальсыфікацыі — крымінальнае злачынства, і падкрэсьліваюць, што беларусы замежжа глядзяць на пасольствы з надзеяй, а дзеяньні дыпляматаў падчас выбараў паўплываюць на далейшы лёс краіны.
Лісты перадалі ў пасольствы, якія месьцяцца ў Бэльгіі, Італіі, Нідэрляндах, Чэхіі.

Каля пасольства ў Празе, Чэхія
Зварот да пасла Беларусі ў Чэхіі завяршаецца такімі словамі: «Калі Вы заступалі на пасаду дыпляматычнага супрацоўніка, Вы далі прысягу, у якой абавязаліся быць адданым Рэспубліцы Беларусь, выконваць і абараняць яе Канстытуцыю, добрасумленна выконваць ускладзеныя на Вас абавязкі. Вы абяцалі дзейнічаць на даручанай Вам пасадзе перадусім „у інтарэсах Рэспублікі Беларусь і яе народу“, а не ў інтарэсах аднаго з кандыдатаў на пасаду Прэзыдэнта (нават калі кандыдат ужо гэтую пасаду воляю выпадку займае). Неабыякавыя беларусы і беларускі Чэхіі глядзяць на Вас зь вялікай надзеяй».

Каля амбасады ў Рыме, Італія