Міністэрства абароны Расеі 26 ліпеня заявіла, што хутка завершаць дзьве новыя сыстэмы ўзбраеньня для ваенна-марскога флёту. Сёньня ў Расеі адзначаюць Дзень ВМФ.
Гаворка ідзе пра гіпэргукавы ракетны комплекс «Цыркон» і ядзерныя бесьпілётныя падводныя апараты «Пасэйдон». Выпрабаваньні «Цырконаў» і «Пасэйдонаў» ужо правялі.
Заяўлена, што ракета «Цыркон» можа паражаць цэлі на далечыні больш за тысячу кілямэтраў з хуткасьцю ў 9 разоў большай за хуткасьць гуку.
«Унікальныя перавагі і павышэньне баявых магчымасьцяў флёту будуць дасягацца за кошт шырокага ўкараненьня перадавых лічбавых тэхналёгій, якія ня маюць аналягаў у сьвеце гіпэргукавых ударных комплексаў, бесьпілётных і падводных апаратаў, за кошт самых эфэктыўных сродкаў абароны», — прыводзіць цытату Пуціна Інтэрфакс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO ўзмоцніць супрацьракетную абарону ў адказ на расейскую ракетную пагрозу, — генэральны сакратар СтолтэнбэргГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дарадца Трампа пра выбух ракеты: Расея выпрабоўвае «скрадзеныя» ў ЗША тэхналёгіі