У параўнаньні з траўнем ён вырас на 21 рубель. У далярах у чэрвені беларусы зараблялі па 524.
У траўні сярэдні заробак у Беларусі складаў 1227,9 рубля, паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.
- Сярод рэгіёнаў па заробках лідзіруе Менск — 1748,6,
- у Менскай вобласьці зарабляюць 1233,4 рубля,
- у Гомельскай — 1108,5,
- у Берасьцейскай — 1083,8,
- у Віцебскай — 1074,8,
- у Горадзенскай — 1067,9,
- у Магілёўскай — 1033,5.
Найбольш у чэрвені зараблялі прадстаўнікі сфэраў ІТ, фінансавых паслуг і страхаваньня, паветранага грузавога транспарту, тэлекамунікацый, вытворчасьці, нафтаперапрацоўкі, горназдабыўной прамысловасьці, інжынэрна-тэхнічнага праектаваньня, вытворчасьці хімічных прадуктаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паабяцаў узяцца за эканоміку пасьля «палітычнай пандэміі»Найменш атрымлівалі ў сфэрах цырульняў і салёнаў прыгажосьці, творчай дзейнасьці і забаваў, культуры.
У далярах у параўнаньні з траўнем сярэдні заробак вырас на 16 даляраў.
Мэдыянны ж заробак — тое, колькі атрымлівае (да адлічэньня падаткаў і збораў) сярэднестатыстычны працаўнік, умоўны чалавек «зь сярэдзіны рэйтынгу», у траўні зьнізіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заробак сярэднестатыстычнага беларуса за паўгода ўпаў на $44,5У траўні мэдыянны заробак склаў 893,9 рубля — зь лістапада вырас на 45,4 рубля. Праўда, калі пералічваць гэта ў даляры паводле сярэднямесячнага курсу Нацбанку, травеньскі мэдыянны заробак склаў $368,3, а лістападаўскі — $412,75. Гэта значыць, што мэдыянны заробак за паўгода зьменшыўся на $44,45.