Расея аднаўляе міжнародныя авіязносіны, пачынаючы з 1 жніўня.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Міхаіл Мішусьцін. Па яго словах, у прыняцьці такога рашэньня ўрад кіраваўся перадусім эпідэміялягічнай сытуацыяй і прынцыпамі ўзаемнасьці.
Рэйсы будуць выконвацца з Масквы, Санкт-Пецярбургу і Растова-на-Доне. Як удакладніла віцэ-прэм’ер Тацяна Голікава, 1 жніўня самалёты паляцяць толькі ў тры краіны — Вялікую Брытанію, Турэччыну і Танзанію. Паступова геаграфія будзе пашырацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля Альбаніі і Турэччыны беларусам адкрываецца Чарнагорыя, дзе першымі ў Эўропе перамаглі каранавірусУ канцы чэрвеня беларуская кампанія «Белавія» працягнула прыпыненьне рэйсаў ва ўсе гарады Расеі да 31 ліпеня ўключна. Будзе тэрмін падоўжаны ці ад пачатку жніўня палёты адновяцца — пакуль невядома.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ