З нагоды прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Вялікая Брытанія выступіла з афіцыйнай заявай у АБСЭ. Тэкст заявы зачытала на паседжаньні пастаяннай рады АБСЭ 23 ліпеня намесьніца кіраўніка дэлегацыі Вялікай Брытаніі ў Пастаяннай радзе Нікола Мюрэй.
УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
«Вялікая Брытанія працягвае адсочваць сытуацыю ў Беларусі, дзе працягваецца падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў.
Мы з расчараваньнем адзначаем адсутнасьць празрыстасьці ў сыстэме рэгістрацыі кандыдатаў, у выніку чаго папулярным апазыцыйным кандыдатам адмовілі ва ўдзеле ў выбарах, нягледзячы на тое, што яны падалі значна больш за патрэбныя 100 000 подпісаў. Каб захаваць давер да выбарчага працэсу, важна, каб усе аспэкты выбарчай кампаніі былі адкрытымі, справядлівымі і празрыстымі.
Мы занепакоеныя тым, што місія БДІПЧ або Рады Эўропы ня будзе ажыцьцяўляць кантроль за гэтымі выбарамі з прычыны адсутнасьці своечасовага запрашэньня з боку ўладаў Беларусі. Адсутнасць гэтых назіральных місіяў робіць усё больш важным тое, каб мясцовым незалежным назіральнікам быў дазволены неабмежаваны доступ да выбарчых участкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія заклікала вызваліць Бабарыкаў і іншых арыштаваных у БеларусіУ сваіх заявах, накіраваных Пастаяннай радзе 21 траўня і 2 ліпеня мы выказалі занепакоенасьць тым, што беларускія ўлады нападаюць на мірных пратэстоўцаў, прадстаўнікоў апазыцыі, журналістаў, блогераў і мэдыя-суб’ектаў. Паводле дадзеных мясцовых няўрадавых арганізацый, ад пачатку выбарчай кампаніі больш за 1000 чалавек былі арыштаваныя або затрыманыя за ажыцьцяўленьне свайго права на мірны пратэст альбо за паведамленьні аб гэтых акцыях пратэсту. Шмат людзей застаюцца незаконна затрыманыя, і паступалі паведамленьні, асабліва ад журналістаў і іншых мэдыясуб’ектаў, пра жорсткае абыходжаньне з боку сілаў аховы парадку.
Мы яшчэ раз заклікаем беларускія ўлады вызваліць усіх, хто застаецца пад вартай, і дазволіць людзям карыстацца сваімі правамі і асноўнымі свабодамі, уключаючы правы на свабоду выказваньняў, асацыяцыяў і мірных сходаў.
Цяпер да выбараў застаецца менш чым тры тыдні, і важна, каб кандыдаты атрымалі магчымасьць агітаваць, не баючыся затрыманьня альбо перасьледу іх саміх, іх камандаў або іх прыхільнікаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША пацікавіўся ў Макея ходам прэзыдэнцкай кампаніі ў БеларусіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брусэль зноў выказаў Менску занепакоенасьць і шкадаваньне з нагоды выбараў