Уладальнік крамы Symbal.by Павал Белавус заявіў, што крама аплаціць усе штрафы людзям, якія стаялі ў чарзе ў краму і былі аштрафаваныя. Далейшы лёс крамы пакуль невядомы.
23 ліпеня прайшлі суды над затрыманымі ў чарзе ў краму Symbal.by.
Вядома пра наступныя суды затрыманых у чарзе:
- Ільля Дземчанка – штраф 189 рублёў. Судзьдзя – Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
- Рафік Кенгерлі – штраф 108 рублёў. Судзьдзя – Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
- Ігар Сурынін – штраф 108 рублёў. Судзьдзя – Фёдарава М. Частка 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
- Аляксандар Кузьняцоў – штраф 108 рублёў. Судзьдзя – Фёдарава М. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
- Аляксандар Паплаўскі – штраф 108 рублёў. Судзьдзя – Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
- Лобан А. – штраф 108 рублёў. Судзьдзя – Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП
- Кавалёў В. – штраф 108 рублёў. Судзьдзя – Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
- Райчонак А. Суд перанесьлі на 29 ліпеня. Судзьдзя – Шаціла С. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт. 23.4 КаАП.
- Бабурын М. штраф 54 рублі (судзілі за 15 ліпеня Судзьдзя – Воўк А. Ч. 1 арт. 23.34 КаАП
- Галубкоў А. Суд перанесьлі на 29 ліпеня. Судзьдзя – Фёдарава М. Арт. 23.4 КаАП.
Як паведаміў Свабодзе заснавальнік крамы Павал Белавус, усе штрафы крама аплаціць.
«Людзі выказалі с салідарнасьць з намі, мы не маглі іх пакінуць сам-насам з гэтай гісторыяй. Мы перакананыя, што іх абсалютна незаконна затрымалі і аштрафавалі. Мы раней казалі, што частку сродкаў ад продажу стыкераў салідарнасьці мы будзем накіроўваць на дапамогу людзям. Праз гэтую форму ўдалося сабраць сродкі. Мы ўжо аплацілі штраф ад падатковай: за няправільную перавозку цішотак — тры тысячы рублёў», — сказаў Павал Белавус.
Цяпер крама будзе зьвяртацца ў міліцыю, каб вярнулі канфіскаваныя цішоткі.
«Наконт прэтэнзій ратавальнікаў чарговы суд чакае краму ў панядзелак [27 ліпеня], а 24 ліпеня прыйдуць інспэктары, каб азнаёміцца, ці мы выправілі парушэньні. Мы спадзяёмся, што прэтэнзіі да нас на гэтым скончацца, калі не — то гэта будзе сьведчыць пра палітызаванасьць справы», — упэўнены Павал Белавус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Symbal.by аштрафавалі больш як на 2000 рублёў за перавозку маек «Псіхо3%» без дакумэнтаў23 чэрвеня крама Symbal.by абвясьціла, што вымушаная спыніць сваю дзейнасьць праз праверкі з боку дзяржавы – і пад крамай утварылася чарга з ахвочых нешта купіць да закрыцьця. Крама тлумачыла, што не магла абслугоўваць людзей дастаткова хутка, бо з прычынаў, не залежных ад яе, там не было электрычнасьці. Да крамы пад’ехаў аўтазак, людзей з чаргі сталі затрымліваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У кожнага ёсьць свой пункт кіпеньня». Дзяніс Дудзінскі расказаў, чаму рызыкнуў кар’ерай у дзяржструктурах і заступіўся за краму Symbal.by