У Палтаве зламысьнік з гранатай узяў у закладнікі паліцыянта

Граната РДГ-5

У Палтаве мясцовы жыхар пры спробе затрыманьня узяў у закладнікі паліцыянта і пагражае падарваць гранату, паведамляе мясцовая паліцыя.

Паліцыя ўступіла ў перамовы з чалавекам, якога падазраюць у крадзяжы машын, і выканалі яго патрабаваньні, даўшы яму аўтамабіль.

«У памяшканьні адміністрацыйнага суду падчас затрыманьня работнікамі паліцыі „згоншчыка“, апошні атрымаў гранату РГД-5, якую пагражаў падарваць. Сытуацыя ўскладнялася тым, што зламысьнік захапіў у закладнікі супрацоўніка крымінальнага вышуку. Пасьля перамоваў, зламысьнік памяняў афіцэра крымінальнага вышуку на начальніка Ўправы крымінальнага вышуку ГУНП ў Палтаўскай вобласьці палкоўніка паліцыі Віталя Шыяна, зь якім паехаў на дадзеным ў адпаведнасьці зь яго патрабаваньнямі транспартным сродку ў кірунку выезду з гораду. Цяпер працягваецца спэцапэрацыя для затрыманьня зламысьніка», — гаворыцца ў паведамленьні паліцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Луцку спэцназ захапіў тэрарыста і вызваліў закладнікаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі выканаў патрабаваньні тэрарыста, той адпусьціў трох закладнікаў