Пачалося трохдзённае паседжаньне Сэйму Польшчы. Ён разгледзіць пытаньне фінансавай дапамогі грамадзянам Польшчы, якія былі сасланыя ўглыб Савецкага Саюзу ў 1939–1954 гадах.
Законапраект накіраваў у парлямэнт прэзыдэнт Анджэй Дуда. Усе парлямэнцкія фракцыі заявілі пра сваю падтрымку прэзыдэнцкай ініцыятывы.
Рэпрэсаваны грамадзянін меў бы права атрымаць ад дзяржавы фінансавую дапамогу ў разьліку 45 эўра за адзін год высылкі, але ня менш за 540 эўра, паведамляе беларуская служба Польскага радыё.
Паводле Ўпраўленьня ў справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асоб, каля 22 000 польскіх грамадзянаў маюць права на атрыманьне дапамогі. Паводле падлікаў, памер дапамогі для аднаго чалавека складае ў сярэднім 13 200 злотых (3000 эўра).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты, расстрэлы, дэпартацыі. Як 80 гадоў таму пачалося масавае выгнаньне з Заходняй Беларусі