Італьянская берагавая ахова на няпэўны час затрымала нарвэскае выратавальнае судна Ocean Viking, зафрахтаванае няўрадавай арганізацыяй SOS Mediterranee для выратаваньня ўцекачоў у Міжземным моры.
Такое рашэньне было прынята пасьля 11-гадзіннай інспэкцыі, праведзенай у сыцылійскай гавані Порта Эмпэдокл, паведаміла ў ноч на чацьвер, 23 ліпеня, SOS Mediterranee. Прадстаўнік арганізацыі заявіў, што гаворка ідзе пра самавольства ўладаў з мэтай «блякаваць апэрацыі выратавальных судоў, якія ратуюць чалавечыя жыцьці».
Па дадзеных прадстаўнікоў італьянскіх уладаў, падчас праверак выявілі шматлікія тэхнічныя няспраўнасьці, якія ствараюць небясьпеку ня толькі для экіпажу, але і для ўцекачоў на судне.
7 ліпеня Ocean Viking з 180 уцекачамі на борце прышвартавалася ў Порта Эмпэдокл пасьля доўгіх перамоваў з італьянскімі ўладамі, якія не жадаюць пускаць на сваю тэрыторыю нелегальных мігрантаў. Празь дзень судна затрымалі.
Ocean Viking быў апошнім цывільным суднам, якое ратавала ўцекачоў.