Камітэт у пытаньнях унутранай бясьпекі і ўрадавых справаў Сэнату ЗША прагаласаваў у сераду адзінагалосна за законапраект сэнатара-рэспубліканца Джоша Гоўлі, які забараняе фэдэральным службоўцам выкарыстоўваць праграму сацыяльнай сеткі TikTok на прыладах, якія выдаюцца ўрадам.
Цяпер законапраект будзе прыняты за разгляд у Сэнаце ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладальнікаў сэрвісу TikTok пакаралі «за адыход ад каштоўнасьцяў сацыялізму»TikTok належыць кітайскай фірме ByteDance і сярод амэрыканскіх паліыткаў расла занепакоенасьць, што асабістая інфармацыя карыстальнікаў з ЗША можа трапіць у рукі ўрадавых службоўцаў у Пэкіне.
У адпаведнасьці з законам, прынятым у 2017 годзе, кітайскія кампаніі абавязаныя супрацоўнічаць з кітайскімі спэцслужбамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што рабіць, калі заблякуюць Telegram ці зусім адключаць інтэрнэтРаней на гэтым тыдні Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за тое, каб забараніць супрацоўнікам фэдэральных органаў усталёўваць праграму на прыладах, якія выдаюцца ўрадам, у рамках законапраекту аб абароннай палітыцы.
Пасьля прахаджэньня Палаты прадстаўнікоў і зацьвярджэньня ў сэнацкім камітэце, забарона неўзабаве можа стаць законам у ЗША.
Высокапастаўленыя чыноўнікі ў адміністрацыі Трампа таксама заявілі, што разглядаюць больш шырокую забарону TikTok і іншых праграмаў, зьвязаных з Кітаем, і што такая забарона можа быць прынятая неадкладна.