У менскіх унівэрмагах пачалі працаваць школьныя кірмашы.
Што прапануе гандаль і ў колькі абыдуцца зборы дзіцяці да новага навучальнага сэзону, агенцтву «Менск-Навіны» расказалі ў Галоўным упраўленьні спажывецкага рынку Менскага гарвыканкаму.
Цяпер менскія ўнівэрмагі прапануюць больш за 230 мадэляў адзеньня дзелавога стылю для дзяўчынак і больш за 210 — для хлопчыкаў, а таксама каля 75 мадэляў трыкатажных вырабаў (джэмпэры, камізэлькі і жакеты для дзяўчынак і хлопчыкаў).
Паводле арыенціровачных падлікаў спэцыялістаў, сабраць у школу
- школьнікаў малодшых клясаў абыдзецца бацькам у суму ад 221 да 762 рублёў,
- старшаклясьнікаў — ад 292 да 879 рублёў.
У набор увойдуць адзеньне, абутак, галянтарэйныя вырабы і школьныя прылады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярэдняя беларуская сям’я жыве на 1400 рублёў у месяцУ траўні 2020 году сярэдні заробак у Менску складаў 1771 рубель, у рэгіёнах заробкі меншыя. Найменшы сярэднямесячны налічаны заробак — на Магілёўшчыне: 993 рублі. У Берасьцейскай вобласьці — 1028 рублёў, у Віцебскай — 1048, Гомельскай — 1070, Горадзенскай — 1030, Менскай — 1230.
Мінімальны заробак у Беларусі — 375 рублёў.
Сярэдняя беларуская сям’я жыве на 1400 рублёў у месяц (статыстыка за І квартал 2020 году), у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу — 1495,1 рубля на месяц, у сельскіх населеных пунктах — 1153,3 рубля на месяц.