Дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу дамовіліся пра памер дапамогі на аднаўленьне эканомікі краін, якія пацярпелі ад каранавірусу.
Паводле дамоўленасьці, выдзелена на гэтыя мэты мае быць не 500 мільярдаў эўраў, як прапаноўвалі Нямеччына і Францыя, а 390 мільярдаў. Пра гэта паведаміла Deutsche Welle са спасылкай на эўрапейскіх дыпляматаў увечары ў панядзелак, 20 ліпеня, на чацьвёрты дзень саміту Эўразьвязу, які працягваецца ў Брусэлі.
За скарачэньне сумы субсыдый, якія не падлягаюць вяртаньню, выступалі Аўстрыя, Данія, Нідэрлянды, Фінляндыя і Швэцыя. Першапачаткова яны настойвалі на тым, каб даваць толькі крэдыты, а не субсыдыі, каб схіліць такія краіны, як Італія, да большых эканамічных рэформаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэтым разам пад санкцыямі можа апынуцца значна даўжэйшы сьпіс асобаў». Інтэрвію з эўрадэпутаткай