Колькасьць хворых на COVID-19 у Гішпаніі вырасла ўтрая, калі аслабілі абмежаваньні

Гішпанская каралеўская сям’я падчас урачыстай цырымоніі ўшанаваньня 28 тысяч ахвяраў каранавіруснай пандэміі ў краіне. Мадрыд, 16 ліпеня 2020

Заражэньне каранавірусам у Гішпаніі вырасла з васьмі выпадкаў на 100 000 жыхароў пад канец чэрвеня, калі скончылася надзвычайнае становішча ў краіне, да 27 на 100 000.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на афіцыйную інфармацыю Міністэрства здароўя Гішпаніі 20 ліпеня.

У мінулыя выходныя ўлады зафіксавалі больш за 4,5 тысячы новых выпадкаў захворваньня, што агулам павялічыла колькасьць інфікаваных у краіне да амаль 265 тысяч. Больш за 28 тысяч чалавек памерлі ад COVID-19.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ