Разьвітаньне з мэдыкам-беларусам, грамадзянінам Эстоніі Міколам Ільіным, які загінуў ад абстрэлу 13 ліпеня пад сялом Зайцавам у Данецкай вобласьці, адбудзецца 22 ліпеня ў Кіеве.
Штаб Апэрацыі аб’яднаных сілаў на Данбасе паведаміў, што экспэртыза пацьвердзіла — 17 ліпеня баявікі перадалі на падкантрольную тэрыторыю менавіта ягонае цела.
Асобна ў штабе падкрэсьлілі, што Мікола Ільін служыў ва Ўкраіне на законных падставах, бо згодна з заканадаўствам замежнікі могуць служыць ва ўкраінскім войску на падставе кантракту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За вольную і незалежную Беларусь!». У Кіеве беларусы і ўкраінцы выйшлі на ланцуг салідарнасьці. ФОТАГрамадзянская жонка Міколы Аляксандра ўдакладніла, што цырымонія разьвітаньня пачнецца а 10 гадзіне 22 ліпеня ў кіеўскім саборы Сьвятога Аляксандра. Потым цела перавязуць у крэматорый — Мікола Ільін хацеў, каб ягоны прах разьвеялі на Украінай, Эстоніяй і Беларусьсю. На разьвітаньне з сынам ва Ўкраіну прыехала ягоная маці Ірына.
Мікола Ільін загінуў 13 ліпеня. Яго цела перадалі на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю толькі праз чатыры дні. Каб яго ідэнтыфікаваць, рабілі экспэртызу ДНК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Загінуў, ратуючы параненага». Баевікі перадалі цела беларуса, які загінуў на перадавой на ДанбасеМіністэрства замежных спраў Эстоніі пацьвердзіла, што Мікола Ільін меў эстонскае грамадзянства, але не зьвяртаўся па атрыманьне дазволу на службу ў замежным войску.