Аляксандар Лукашэнка прызначыў амбасадараў у Злучаныя Штаты Амэрыкі, Аўстрыю, Вялікую Брытанію, Казахстан і Нідэрлянды.
Кіраўніком дыпляматычнай місіі Беларусі ў ЗША будзе цяперашні намесьнік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.
Гэтая пасада заставалася вакантнай на працягу 12 гадоў, пасьля таго як на патрабаваньне афіцыйнага Менску са сталіц дзьвюх краін адлікалі амабасадараў. Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вылучыў на пасаду амбасадара ў Беларусі намесьніцу памочніка дзяржсакратара ў справах Эўразьвязу Джулі Фішэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Трамп намінаваў амбасадара ЗША ў Беларусі пасьля 12 гадоў адсутнасьціАб аднаўленьні дыппрадстаўніцтваў на ўзроўні амбасадараў у Менск і Вашынгтоне было заяўлена летась, калі Аляксандар Лукашэнка сустракаўся з намесьнікам дзяржсакратара ЗША Дэвідам Хэйлам.
Тым часам Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выказаў глыбокую занепакоенасьць паведамленьнямі пра затрыманьні мірных актывістаў і журналістаў. ЗША лічаць надзвычай важным забясьпечыць роўныя ўмовы для ўсіх, хто хоча прыняць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША «глыбока занепакоены» затрыманьнямі актывістаў і журналістаў у БеларусіНадзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Нідэрляндах стане першы намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.
Намесьнік міністра Андрэй Дапкюнас прызначаны амбасадарам у Аўстрыю. Акрамя таго, па сумяшчальніцтве ён зойме пасаду пасла ў Славеніі і стане пастаянным прадстаўніком Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і пры Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ).
Былы міністар прамысловасьці Павал Уцюпін стане амбасадарам Беларусі ў Казахстане, а экс-міністар фінансаў Максім Ермаловіч — у Злучаным Каралеўстве Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі.