Прэсавая служба прэзыдэнта Турэчыны ў нядзелю распаўсюдзіла здымкі, на якіх Рэджэп Таіп Эрдаган аглядае ўбраньне мячэці Сьвятой Сафіі (Айя-Сафія) у Стамбуле, што да нядаўняга часу была музэем.
Афіцыйная назва гэтага помніка гісторыі і культуры гучыць цяпер як «Вялікая мячэць Айя Сафія» (тур. Ayasofya-i Kebir Camii).
У пачатку ліпеня прэзыдэнт Эрдаган падпісаў указ аб зьмене статусу Сьвятой Сафіі, пасьля таго як Дзяржаўная рада краіны прыняла рашэньне ператварыць сабор у мячэць. Тады ж было абвешчана, што першая супольная малітва павінна прайсьці ў ёй 24 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мазаікі ў саборы Сьвятой Сафіі ў Стамбуле будуць закрываць падчас мусульманскіх малітваўУлады Турэчыны запэўніваюць, што ў вольны ад малітваў час у мячэць будуць дапускацца наведнікі, а выявы хрысьціянскіх сьвятых застануцца на месцах.
Аднак многія дзеячы культуры ня ўпэўнены ў захаванасьці хрысьціянскіх фрэсак і мазаік былога сабора. Незадаволенасьць гэтым рашэньнем выказалі Эўразьвяз, прадстаўнікі Сусьветнага патрыярхату, Грэцкай і Расейскай праваслаўных цэркваў. ПапаРымскі Францішак заявіў, што згадвае ў малітвах Сьвятую Сафію.