Грамадзкая кампанія «Каталік не фальсыфікуе» заклікала сьвятароў спрыяць сумленным выбарам. Раней кампанія зьвярталася да выбарчых камісій з напамінам, што фальсыфікацыі — цяжкі грэх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фальсыфікацыя — цяжкі грэх». Католікі абвясьцілі кампанію за сумленныя выбары
Пра што вернікі просяць сьвятароў?
- служыць Імшы і малітоўныя набажэнствы за сумленныя выбары,
- падчас нядзельных казаньняў уздымаць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў — паводле Божага закону, які «большы за загады часовай дзяржаўнай улады»,
- казаць, што паводле вучэньня касьцёла, вернікі павінны ўдзельнічаць у палітычных і грамадзкіх працэсах, браць адказнасьць на сябе,
- распаўсюджваць інфармацыю пра кампанію «Каталік не фальсыфікуе» праз мэсэнджэры і сацсеткі,
- разьмясьціць на парафіяльных дошках абвестак інфармацыю аб кампаніі за сумленныя выбары.
«Гэта і ёсьць наша каталіцкая перадвыбарчая праграма — маліцца за сумленныя, свабодныя і справядлівыя выбары», — рэзюмуюць ініцыятары кампаніі.
На ўрачыстасьцях у Будславе мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і свабоднымі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік каталіцкага касьцёла Беларусі: «Выбары павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чырвоны касьцёл вінаваты дзяржаве 156 тысяч рублёў падаткаў. Вернікі зьвяртаюцца да Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Па іншых касьцёлах такіх пытаньняў не было». Падрабязнасьці гісторыі канфлікту з падаткамі вакол Чырвонага касьцёла