Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп з прычын эпідэміі COVID-19 замяніў традыцыйныя перадвыбарчыя мітынгі тэлеканфэрэнцыямі, паведамляе CNN.
Ён ужо правёў першы «тэле-мітынг» 17 ліпеня. У выступе Трамп зазначыў, што ЗША «добра спраўляюцца» з пошукам вакцыны ад COVID-19.
«Але пакуль гэтае пытаньне ня вырашана, цяжка праводзіць вялікія мітынгі, таму я буду праводзіць іх па тэлефоне, і мы будзем называць іх „мітынгамі Трампа“», — прыводзіць CNN словы прэзыдэнта ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп выказаўся супраць увядзеньня масачнага рэжыму ў ЗШАТрамп адмовіўся ад традыцыйных перадвыбарных сустрэч пасьля чэрвеньскага мітынгу ў Аклахоме, які Дэпартамэнт аховы здароўя штату назваў прычынай новага ўсплёску выпадкаў COVID-19.
У сярэдзіне ліпеня Трамп упершыню з пачатку пандэміі зьявіўся на публіцы ў ахоўнай масцы. Яго крытыкавалі за тое, што ён ігнаруе рэкамэндацыі экспэртаў сваёй жа адміністрацыі насіць маску ў грамадзкіх месцах. Учора Трамп выказаўся супраць увядзеньня масачнага рэжыму ў ЗША.
Выбары прэзыдэнта ЗША пройдуць 3 лістапада 2020 году. Дональд Трамп, як і ў 2014-м, прадстаўляе рэспубліканцаў, ад дэмакратаў ідзе віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн.