Дзьве найбуйнейшыя мясаперапрацоўчыя кампаніі ў ЗША паведамілі, што ўсталявалі абсталяваньне ачысткі паветра на некаторых сваіх прадпрыемствах для абароны супрацоўнікаў ад каранавірусу, паведамляе Reuters.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Кампанія JBS USA, якая ўваходзіць у чацьвёрку найбуйнейшых вытворцаў ялавічыны ў ЗША, паведаміла, што пачала выкарыстаньне ўльтрафіялетавага выпраменьваньня для абеззаражаньня паветра. Кампанія Tyson Foods — вытворца ялавічыны, сьвініны і мяса птушкі — заявіла, што праводзіць інтэнсіўныя дасьледаваньні адносна ўльтрафіялетавага выпраменьваньня на некаторых сваіх заводах.
Пакуль невядома, ці дазваляюць гэтыя тэхналёгіі зьнішчаць каранавірус.
За час пандэміі COVID-19 у ЗША захварэлі больш за 16 тысяч супрацоўнікаў мясаперапрацоўчай галіны, 86 з іх памерлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьвеце выявілі рэкордны сутачны прырост заражэньня COVID-19У сьвеце за суткі выявілі рэкордную колькасьць тых, хто заразіўся на каранавірус — 237,7 тысяч чалавек, паведаміла Сусьветная арганізацыя здароўя. Больш за ўсё колькасьць новых выпадкаў зарэгістравалі ў ЗША — 67,1 тысячы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аптэчка. 90 адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ